// Показывает количество просмотров 395 или так //Показывает количество посещений 379
Адміністрацыя

АДМІНІСТРАЦЫЯ СЭЗ – АПОРА ВАШАГА БІЗНЭСУ

Адміністрацыя СЭЗ «Брэст» падтрымлівае тых, хто жадае весці свой бізнес у свабоднай эканамічнай зоне. Нашы спецыялісты прадаставяць неабходную інфармацыю і кансультатыўную дапамогу пры падрыхтоўцы інвестыцыйнага праекта, дапамогуць вырашыць пытанні размяшчэння прадпрыемства на тэрыторыі СЭЗ, падабраць у арэнду зямельныя ўчасткі або свабодныя вытворчыя плошчы, дапамогуць у пошуку офіснага памяшкання і ў падборы персаналу.

Дзяржаўная рэгістрацыя суб’екта гаспадарання і рэгістрацыя ў якасці рэзідэнта СЭЗ будзе праведзена ў самы кароткі тэрмін па прынцыпе «аднаго акна».

Адміністрацыя СЭЗ суправаджае айчынных і замежных інвестараў ад ідэі да рэалізацыі праекта па размяшчэнні і пашырэнні бізнесу. Важным напрамкам з'яўляецца падтрымка новаўтвораных кампаній у працэсе запуску праектаў і іх наступным развіцці.

Нашы супрацоўнікі праводзяць рэкламную, інфармацыйную працу, накіраваную на ўмацаванне іміджу і прасоўванне інтарэсаў прадпрыемстваў-рэзідэнтаў СЭЗ на ўнутраным і знешнім рынках, і гатовы аказаць садзейнічанне ў падрыхтоўцы мерапрыемстваў (бізнес-сустрэч, кааперацыйных бірж, канферэнцый, прэзентацый). 

У вас ёсцьпытанні– у нас ёсць адказы

Для станаўлення і развіцця сваіх рэзідэнтаў адміністрацыя СЭЗ «Брэст» валодае ўсімі неабходнымі паўнамоцтвамі:

аказвае кансультатыўную дапамогу пры падрыхтоўцы інвестыцыйных праектаў і на працягу ўсяго перыяду дзейнасці прадпрыемства ў якасці рэзідэнта СЭЗ;

вывучае і ацэньвае інвестыцыйныя прапановы, узгадняе пытанні размяшчэння на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны;

праводзіць дзяржаўную рэгістрацыю суб'ектаў гаспадарання і рэгістрацыю ў якасці рэзідэнтаў СЭЗ «Брэст»;

заключае з рэзідэнтамі СЭЗ «Брэст» дагавораў, якія датычацца ўмоў дзейнасці;

узгадняе размяшчэнне інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі СЭЗ;

прадастаўляе ў арэнду зямельныя ўчасткі ў межах свабоднай эканамічнай зоны, дапамагае ў выбары і арэндзе свабодных вытворчых плошчаў;

прадстаўляе інтарэсы свабоднай эканамічнай зоны ў адносінах з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі;

ажыцяўляе рэкламную, інфармацыйную дзейнасць, накіраваную на ўмацаванне іміджу СЭЗ і яе рэзідэнтаў.

оказание консультативной помощи при подготовке проекта и на протяжении деятельности предприятия;

Государственная регистрация субъектов хозяйствования и регистрация в качестве резидентов СЭЗ "Брест";

предоставление в аренду земельных участков, помощь в выборе и аренде свободных производственных площадей;

представление интересов резидентов СЭЗ "Брест" в органах государственного управления;

изучение и оценка инвестиционных предложений;

заключение договоров с резидентами СЭЗ "Брест" об условиях деятельности;

согласование размещения на территории СЭЗ предлагаемых инвестпроектов;

подготовка мероприятий (бизнес-встреч, кооперационных бирж, конференций и т.д.), направленных на укрепление инвестиционного имиджа СЭЗ "Брест" и ее резидентов.

Калектыў адміністрацыі складаюць вопытныя спецыялісты ў галіне знешнеэканамічных сувязяў, эканомікі, фінансаў, права і рэгіянальнага развіцця.

Паглядзець структурныя падраздзяленні СЭЗ «Брэст»